Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.06.24

Другі дзень у летнім аздараўленчым лагеры «Ігуменяты»

  Другі дзень у летнім аздараўленчым лагеры «Ігуменяты» не саступаў па насычанасці і эмоцыям першаму!!!

   Пасля традыцыйнай лінейкі, хвілінкі бяспекі і зарадкі хлопцы адправіліся на сытны сняданак для таго, каб набрацца энергіі на напоўнены прыгодамі дзень. Пасля снедання хлопцы падзяліліся на дзве групы: першая група адправілася ў басейн, а другая ў Дом культуры, дзе іх чакала займальная забаўляльная праграма.

   Пасля таго, як нашы хлопцы даследавалі куткі роднага Чэрвеня, падарожнікі вярнуліся ў школу для таго, каб аднавіць энергію на абедзе і набрацца сіл на новыя прыгоды. Але не ўсе хлопцы вырашылі адпачываць, знайшліся і тыя, хто прагнуў новых даследаванняў. Непаседы адправіліся ў ЦТДіМ, дзе іх чакаў майстар-клас па вырабе паштовак, а таксама STEAM-клас.

   Напрыканцы дня хлопцы аб'ядналіся на стадыёне школы, дзе і правялі час дня.

Раздзелы сайта