Трэці дзень у летнім лагеры «Ігуменяты» быў вельмі цікавым. Пасля традыцыйнай лінейкі, хвілінкі бяспекі і зарадкі хлопцы пайшлі снедаць.
Пасля смачнага і карыснага сняданку дзеці першага атрада накіраваліся на сустрэчу ў раённую цэнтральную бібліятэку. Дзеці паўдзельнічалі ў літаратурнай гульні «Звяры і птушкі на кніжных старонках».
Другі атрад з задавальненнем паплаваў у басейне, пагуляў у водныя гульні.
Пасля абеду першы клас адпачываў у сваіх утульных ложачках, а 2 клас адправіўся ў ЦТДіМ, дзе іх чакаў майстар-клас па маляванні ў Steam класе. Настрой у дзяцей быў выдатны!
Цікава і неўзаметку праляцеў яшчэ адзін дзень.
