Сёння дзень у аздараўленчым лагеры пачаўся з хвілінкі здароўя «Мы за здаровы лад жыцця». Медыцынская сястра УАЗ «Чэрвеньская ЦРБ» Касаева Алена Юр'еўна правяла з хлопцамі гутарку-гульню па правілах ЗОЖ. Нагадала дзецям, што лета-гэта не толькі радасць і адпачынак. Лета можа быць і небяспечным: цеплавыя і сонечныя ўдары, атручвання, укусы насякомых і атрутных змей.
Пасля сняданку дзеці адправіліся на экскурсію ў гадавальнік ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас», дзе начальнік гадавальніка Мароз Таццяна Ільінічна правяла аглядную экскурсію і распавяла пра тое, што лес пачынаецца з маленькіх насення, якія высейваюць у гадавальніку.
Пасля абеду хлопцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «здаровая сям'я - здаровая краіна».
Вось і скончыўся яшчэ адзін дзень у лагеры, які прайшоў цікава і пазнавальна.
