Вось і прайшоў яшчэ адзін вясёлы дзень у летнім аздараўленчым лагеры «Ігуменяты». Выхавальнікі распавялі ў хвілінцы бяспекі аб асцярожных паводзінах як у памяшканні, так і на вуліцы, у грамадскіх месцах.
Затым дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у танцавальнай зарадцы.
Пасля смачнага сняданку хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў кінатэатр «Сучаснік» на прагляд фільма «Суворавец 1944». Разам з героямі фільма дзеці акунуліся ў дні ВАВ. Дзецям фільм вельмі спадабаўся. Хлопцы сышлі з кінатэатра задаволеныя.
Пасля сну быў праведзены конкурс малюнкаў»Мой любімы мультфільм». Дзеці з задавальненнем малявалі сваіх любімых герояў «Маша і Мядзведзь», «Смяшарыкі», «Барбоскины» і інш.
Затым пазнавальна прайшоў турнір знаўцаў роднага кіно.
Дзеці адказвалі на пытанні хутка і правільна. Пераможцы турніру атрымалі памятныя прызы. Дзень прайшоў цікава і пазнавальна.
