Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.06.24

«Дзень гістарычнай памяці» ў аздараўленчым лагеры «Ігуменяты»

   22 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць журботную дату-Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мірнае неба над галавой.

  У дзень памяці і смутку выхаванцы ДОЛ «Ігуменяты» наведалі Чэрвеньскі краязнаўчы музей, дзе Ірына Іванаўна Вабішчэвіч правяла экскурсію і распавяла дзецям пра жыццё чэрвеньцаў падчас ВАВ, аб партызанскім руху і аб вызваленні горада савецкімі салдатамі. Ірына Іванаўна адзначыла, што беларускі народ памятае тых, хто загінуў ад рук фашыстаў і хто выстаяў у гэтай страшнай вайне ў імя мірнай будучыні тых, хто цяпер жыве.

Раздзелы сайта