Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.06.24

«Дзень ветлівасці» ў аздараўленчым лагеры

  У нашым лагеры «Ігуменяты» кожны дзень пануе атмасфера дружбы, весялосці і творчасці. І сёння, як звычайна, усё ідзе па плане. Наш сённяшні дзень прысвечаны дню ветлівасці. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Ветлівыя словы». Хлопцы ўспаміналі «чароўныя» словы, каб ужываць іх у сваёй прамове штодня.

   На дыскатэчнай праграме «Ура, канікулы» выхаванцы зарадзіліся энергіяй танца і музыкі, вясёлым настроем і станоўчымі эмоцыямі.

   З дапамогай аквагрыма нашы дзеткі лёгка ператварыліся ў сваіх любімых казачных герояў і іншых персанажаў.

  Выхаванцы 2 атрада з задавальненнем паглядзелі і абмеркавалі фільм «Мандарын», рэкамендаваны для прагляду ў рамках міжнароднага праекта «Кінаўрокі ў школах свету», наведалі Цэнтр бяспекі ў сярэдняй школе № 4.

   А яшчэ ў рамках патрыятычнага выхавання ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці падпалкоўнік Вярбіцкі Сяргей Уладзіміравіч прадставіў уласную калекцыю ваенна-гістарычных мініяцюр і распавёў аб працэсе іх вырабу, а так жа аб асобах прадстаўленых мініяцюр. Дзеці былі вельмі ўражаныя ўбачаным. Сяргей Уладзіміравіч нагадаў дзецям пра ваенна-патрыятычны абавязак перад Радзімай.

   У канцы дня з хлопцамі была праведзена «Хвілінка бяспекі» і прыйшоў час разыходзіцца па дамах, чакаючы новых цікавых задум ад наступнага дня.

Раздзелы сайта