Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.06.24

«Дзень малой радзімы» ў аздараўленчым лагеры

  Пад дэвізам«Дзень малой радзімы» прайшоў яшчэ адзін дзень у нашым аздараўленчым лагеры! Гэты дзень, дзень 26 чэрвеня, быў поўны цікавых і карысных мерапрыемстваў.

   З самай раніцы правялі хвілінку бяспекі па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і гутарка «дзецям запалкі не цацкі!». А пасля, каб увесь дзень быў у парадку, хлопцы зрабілі зарадку пад вясёлую танцавальную музыку. Хлопчыкі і дзяўчынкі зарадзіліся энергіяй і бадзёрасцю на ўвесь дзень. У рамках акцыі «канікулы без дыму і агню» дзеці першага атрада наведалі РАНС. Дзецям паказалі аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне, распавялі пра яго ўжыванне. Выхаванцы з цікавасцю і захапленнем глядзелі на велізарныя аўтамабілі і з цікавасцю слухалі аб іх магчымасцях падчас надзвычайных сітуацый. Кожнаму дзіцяці была прадастаўлена магчымасць пасядзець у такой«крутой» выратавальнай машыне. Выхаванцы другога атрада наведалі дзіцячую бібліятэку, дзе пачулі шмат цікавай інфармацыі аб вызваленні Беларусі і, вядома ж, Чэрвеньскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

   Абед у гэты дзень здаўся асабліва смачным! Дзякуй нашым кухарам! Пасля смачнага абеду, па законе Архімеда, належыла ўсім паспаць, што і зрабілі нашы хлопчыкі і дзяўчынкі.

   А яшчэ хлопцы сёння паглядзелі і абмеркавалі фільм «Афрыка», які апавядае пра цяжкі ваенны час, пра тое, як выратаваная хлапчуком Фёдарам баявая сабака дапамагае паміраючай ад голаду сям’і. Чарада займальных мерапрыемстваў працягнулася віртуальнай экскурсіяй«Мой горад»і гутаркай«Гісторыя майго горада», конкурсам малюнкаў, дзе кожны ўспомніў свой дом і любімы куток. Не абышлося і без гульняў на свежым паветры і сэлфі-сесіі.

  Сёння, як і кожны дзень у нашым летнім лагеры, быў напоўнены яркімі момантамі і незабыўнымі ўражаннямі!

Раздзелы сайта