Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.06.24

«Дзень спорту» ў аздараўленчым лагеры

  Сёння, 27 чэрвеня, у нашым лагеры дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця і спорту.

  Спорт! Якое маленькае, але вельмі важнае ў жыцці чалавека слова. Наша жыццё неймаверная без спорту. Кожны чэрпае ў спорце нешта сваё. Для адных-гэта маляўнічае відовішча, для іншых – умацаванне здароўя.

  Дэвізам дня стаў дэвіз «Мы на спорце!». Як заўсёды, раніца пачалася з энергічнай зарадкі, на якой дзеці ўзбадзёрыліся і зарадзіліся станоўчай энергіяй на цэлы дзень.

  Пасля здаровага і сытнага сняданку для дзяцей была праведзена Хвілінка бяспекі, на якой яны паўтарылі і замацавалі свае веды па правілах бяспечных паводзін падчас спартыўных заняткаў.

   Галоўнай падзеяй дня па праве сталі спартыўныя спаборніцтвы «Алімпійскія надзеі». Гэта было па-сапраўднаму спартыўнае свята здароўя, спорту і маладосці! Кожны весела, актыўна і з карысцю правёў час і змог праявіць сябе ў любімым відзе спорту і проста выдатна правесці час.

  Пасля дзённага сну ў лагеры прайшоў конкурс малюнкаў «Падарожжа ў замак спорту», а таксама міні-трэнінг «Дом маёй душы».

  Цэлы дзень у лагеры панавалі смех, шум і весялосць, хлопцы спявалі, танцавалі, размаўлялі і весяліліся.

Раздзелы сайта