Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.07.24

«Дзень фальклору» ў аздараўленчым лагеры

   2 ліпеня быў адзначаны ў дзіцячым аздараўленчым лагеры як «Дзень фальклору». Для дзяцей адбылася сустрэча з супрацоўнікам Чэрвеньскага краязнаўчага музея, якая пазнаёміла дзяцей з бытавымі традыцыямі з жыцця нашых продкаў-беларусаў у старадаўнія часы. Так, дзеці даведаліся як людзі ўласнымі рукамі забяспечвалі сябе ўсім неабходным: вырошчвалі і апрацоўвалі лён, каб пашыць сабе вопратку. Навучэнцы ўласнымі рукамі чапалі сцеблы лёну, што атрымліваецца пражу з яго, а таксама змаглі палюбавацца і нават прымерыць выдатныя ўзоры розных ільняных вырабаў, якія захоўваюцца ў нашым музеі. Успомнілі ўжо амаль забытае мастацтва плесці вянкі і нават паспрабавалі зрабіць іх уласнымі рукамі. У працягу дня для дзяцей адбылося таксама духоўна - маральнае мерапрыемства, прысвечанае аднаму з найбольш вядомых біблейскіх падзей-Гісторыя сусветнага патопу і праведны Ной. Дзеці не толькі ўспомнілі гэты сюжэт з Бібліі, але і пастараліся задумацца над наступнымі пытаннямі: наколькі наш духоўна-маральны выбар ўплывае не толькі на наш лёс, але і закранае ўсё чалавецтва ў цэлым. Праведны Ной-прыклад таго, як можна захоўваць сябе незаплямленым ад грахоў у асяроддзі свету, далёкага ад жыцця па законах сумлення, і атрымаць за гэта годную ўзнагароду. Дзень прайшоў насычаны падзеямі не толькі забаўляльнага характару, але і даў духоўную ежу для душ дзяцей.

Раздзелы сайта