Сёння-апошні дзень у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Ігуменяты».
У гульнявой форме дзецям яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін «ты дома адзін».
Потым выхаванцы наведалі кінатэатр «Сучаснік», дзе яны паглядзелі фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі».
Дзецям было расказана пра некаторыя мемарыялы на тэрыторыі Беларусі: ахвярам фашызму - «Чырвоны Бераг» (дзіцячы канцлагер) «Ола» (вёска, спаленая разам з жыхарамі нямецкімі карнікамі);
подзвігу савецкіх салдат і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны:
«Буйніцкае поле» (абарона г.Магілёва ў першыя дні вайны), «прарыў» (партызанам), «Аперацыя» Баграціён» (наступальная аперацыя савецкіх войскаў).
Пасля прагляду фільма дзеці вярнуліся ў школу, паабедалі, пагулялі і, атрымаўшы прызы, разышліся па дамах.
