Сёння пачаў працу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Ігуменята» Cярэдняй школы №3 імя л.Ф. Камароўскага г. Чэрвеня. Пасля хвілінкі бяспекі «Правілы паводзін на дарозе ў восеньскі перыяд, у грамадскім транспарце, пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў» сумесна з прадстаўніком Чэрвеньскага РАНС Міхальчук Ю.А. хлопцы накіраваліся на танцавальную зарадку, каб назапасіцца энергіяй на ўвесь дзень.
Неўзабаве адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай змены-восень 2024.
Хлопцы таксама наведалі Рэсурсны цэнтр па дапрызыўнай падрыхтоўцы, пазнаёміліся бліжэй з клубам «Дазор», пасля чаго прайшлі ў ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.чэрвеня», паўдзельнічалі ў майстар-класе «лістапад» і інтэлектуальнай гульні «Всезнайка». З цікавасцю і энтузіязмам хлопцы стваралі свае шэдэўры з дапамогай нетрадыцыйнай тэхнікі малявання (восеньскімі лісточкамі), актыўна адказвалі на падступныя пытанні вядучага.
Пасля смачнага абеду для выхаванцаў быў арганізаваны дзённы сон. Хлопцы папоўнілі свае сілы і змаглі творча падысці да стварэння і афармлення атрадных куткоў, дружна развучыць атрадныя песні, дэвізы і речовки.
З мэтай наладжвання псіхалагічнага клімату ў калектыве прайшла гульня на знаёмства «Як нам разам добра!».
Скончыўся першы дзень у лагеры гульнямі на свежым паветры, сэлфі-сесіяй і хвілінкай бяспекі.