Другі дзень, «Дзень кнігі», у лагеры «Ігуменята» прайшоў весела і нязмушана. Пасля ранішняй зарадкі і смачнага сняданку хлопцы атрада «Пчолкі» адправіліся ў РЦКіА, дзе паглядзелі займальны спектакль«Уцёкі і заапарка» і заадно паўтарылі правілы дарожнага руху. А хлопцы атрада «Мядок» наведалі цэнтральную раённую дзіцячую бібліятэку, дзе для іх правялі майстар-клас па вырабе папяровага каласка, а таксама паказалі мультфільм «Залатая рыбка» па аднайменнай казцы А.С. Пушкіна.
Пасля не менш смачнага абеду і дзённага адпачынку хлопцы паўдзельнічалі ў віктарыне «Краіна казак» і з выдатным настроем разышліся па дамах.
