Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.02.26

"Жыві, роднае слова!"

20 лютага ў акцябрацкім атрадзе Сярэдняй школы №3 імя Л.Ф. Камароўскага г. Чэрвеня прайшло яркае мерапрыемства "Жыві, роднае  слова!", прысвечанае Дню беларускай мовы, дзе разам з піянерамі-важатымі і вучнямі школы гучалі задушэўныя вершы на роднай мове. Падчас сустрэчы у атрадзе панавала сапраўдная творчая атмасфера: вучні не толькі дэкламавалі паэзію, але і з захапленнем гулялі ў беларускія гульні, разгадвалі тэматычныя крыжаванкі. Дзень беларускай мовы ў атрадзе запомніўся ўсім незвычайным фарматам: пад кіраўніцтвам піянераў-важатых дзеці чыталі любімыя радкі паэтаў, адкрываючы для сябе багацце роднага слова.

Раздзелы сайта