Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.09.15

У школу завітаў ганаровы грамадзянін!

     Па даўняй добрай традыцыі Ганаровы грамадзянін горада Чэрвеня Анатоль Усенка наведаў родны горад у першыя навучальныя дні. Мы з задавальненнем віталі Заслужанага трэнера Беларусі, неаднаразовага чэмпіёна свету і Еўропы па міні-футболу. Нам было вельмі прыемна і пачэсна, што Анатоль Іванавіч завітаў менавіта да нас. Мы таксама маем неблагія вынікі ў розных спартыўных спаборніцтвах. 

Анатоль Іванавіч распавёў нам пра сваё жыццё, работу, пра сваю сям'ю. Таксама ён пажадаў нам спартыўных поспехаў і падарыў школе    баскетбольны, валейбольны і футбольны мячы. А лепшы футбаліст  па выніках першай чвэрці  атрымае ад  Анатоля Іванавіча цудоўную пару бутсаў.

Раздзелы сайта