Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.16

Дзень роднай мовы

    Нам, маладому пакаленню, вельмі важна ведаць традыцыі свайго народа, яго карані, мову. Члены клуба ЮНЕСКА «Факел» прынялі ўдзел у Дні беларускай культуры «БЕЛАРУСЬVISION», які праходзіў у рамках Міжнароднага дня роднай мовы і Года культуры. Ініцыятарам гэтага мерапрыемства з'яўляўся клуб-кандыдат ЮНЕСКА «Папараць – кветка», ассацыіраванай школы ЮНЕСКА ДУА «Гімназія №3 г. Барысава».

    Пачалася праграма традыцыйным абрадам «Гуканне вясны». На высокім узроўні прайшоў конкурс беларускай песні «Гучыць мовы перазвон». Потым клубы ЮНЕСКА разам з іншымі членамі дзіцячых і маладзёжных арганізацый установы адукацыі прынялі ўдзел у інтарактыўнай гульні па пунктах «Зайкава хатка, «Мая Беларусь», «Знакамітыя людзі Беларусі», «Помнікі пад аховай ЮНЕСКА ў Беларусі».

    Далей, па добрай беларускай традыцыі, усіх запрасілі пачаставаць гарбаты, а пасля гэтага спявалі бардаўскія песні.

    Завяршылася мерапрыемства наведваннем дома-усадзьбы І.Х. Каладзеева. Усіх вельмі ўразілі копіі работ з калекцыіІ.Х.Каладзеева, тэматычная выстава, прысвечаная вайне 1812 года, галерэя барысаўскіх мастакоў, экспазіцыі «Яўрэі Барысаўчыны», а таксама калекцыі напольных гадзіннікаў, друкарскіх машынак і гравюр з выявамі падзей вайны 1812 года.

    Гэта мерапрыемства стала стартам работы клубаў-пабрацімаў ЮНЕСКА з гарадоў: Барысаў, Чэрвень, Магілёў, Віцебск - па праекту аб знакамітых дзеячах культуры «Мы ганарымся тым, што нарадзіліся з Вамі на адной зямлі».

    Мы вельмі ўдзячны арганізатарам гэтага мерапрыемства, асабіста клубу-кандыдату ЮНЕСКА «Папараць-кветка». Спадзяемся, што ён хутка атрымае статус клуба ЮНЕСКА.

    За арганізацыю поездкі выражаем асабістую падзяку начальніку аддзела адукацыі спорту і турызму Чэрвеньскага РВК Асановіч Л.В., дырэктару ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Чэрвеня» Жыгімонт А.В., вадзіцелю ДУ «Чэрвеньская СДЮШАР» Мрыінскаму А.І.

Глядзіце фотаздымкі

Раздзелы сайта