Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Цели и задачи

Мэта і задачы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу

ў 2025/2026 навучальным годзе

(вытрымка з гадавога плана ДУА “Сярэдняя школа № 3 імя Л.Ф.Камароўскага г.Чэрвеня”)

Мэта: стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі, накіраваных на развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый, функцыянальнай граматнасці вучняў і ўдасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў у адукацыйным асяроддзі, якое забяспечвае павышэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі.

Задачы: 1. Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб удзельнікаў адукацыйнага працэсу, які садзейнічае павышэнню якасці адукацыі.2. Удасканальваць формы і метады работы з высокаматываванымі вучнямі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы вучняў да алімпіядаў па вучэбных прадметах, конкурсах даследчага характару, выкарыстоўваючы магчымасці сістэмы дадатковай адукацыі, дапрофільнага і профільнага навучання.3. Забяспечваць якасць спецыяльнай адукацыі, ствараць спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі асобамі
з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў, уцягваць іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.
4. Актуалізаваць кампетэнтнасны падыход да пабудовы адукацыйнага працэсу праз удасканаленне метадычнай работы, агульнага ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў праз стымуляванне педагогаў да прафесійнага самаразвіцця, даследчай дзейнасці, абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту.5. Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у маладзёжных арганізацыях.

6. Ажыццяўляць падтрымку маладых спецыялістаў і садзейнічаць замацаванню іх на працоўных месцах
праз стварэнне ўмоў для адаптацыі ў калектыве і прафесійнай самарэалізацыі.

7. Ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фарміраваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця.8. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору ўстановы адукацыі за кошт больш актыўнага прыцягнення сродкаў з пазабюджэтных крыніц.

 

Разделы сайта