Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.01.2024

«Дзень беларускіх гульняў»

   Сёння навучэнцы пачатковай школы правялі мерапрыемства, прысвечанае беларускім гульням. Усе ведаюць, што гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Вучні з задавальненнем правялі хараводы “А мы проса сеялі”, “Лянок”, “Бярозка”. Яны паказалі свой спрыт, рухі, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей. Весела, ярка, актыўна і на адным дыханні прайшоў час.

   Гульні нашых продкаў былі вельмі разнастайнымі, іх правілы, змест, інвентар адпавядалі порам года, узросту, месцы іх правядзення.

  У рамках гульнёвай праграмы “Дзень беларускіх гульняў” члены клуба ЮНЕСКА “Факел” пазнаёмілі навучэнцаў 2 “Б” класа з гульнямі, у якія гулялі нашы продкі на

  Чэрвеньшчыне. Наведалі краязнаўчы музей нашай установы адукацыі, дзе больш падрабязна паведалі дзяцям аб прыладах беларускай спадчыны, якія выкарыстоўвалі нашы продкі для правядзення гульні “Лянок”, “Дзяркач”, “Цот ці Лішка”, і ўсе разам з задавальненнем пагулялі ў гэтыя гульні.

Разделы сайта