Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.02.2015

Гучала родная мова

З 02.02. па 07.02.2015 г. года ў школе быў праведзены тыдзень рускай і беларускай мовы і літаратуры.

У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.

 Адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным ўзроўні з выкарыстаннем інфармацыйных педагагічных тэхналогій.   Яны вылучалісяразнастайнасцю формаў правядзення абранага мерапрыемства, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій;масавасцю,выкарыстаннем міжпрадметных сувязей

Усе настаўнікі   рускай і беларускай мовы і літаратуры прынялі актыўны ўдзел у правядзенні тыдня. На працягу ўсяго прадметнага тыдня прайшоў фестываль адкрытых урокаў, таксама адбыліся пазакласныя мерапрыемствы па прадметах з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій і мультымедыйных сродкаў навучання. Былі арганізаваны выпуск прадметных газет і конкурс чытальнікаў паэтычных твораў “70-годдзюВялікай Перамогі прысвячаецца!”, вучні 4-5 класаў пазнаёміліся з гісторыяй беларускай мультыплікацыі, паглядзелі цікавыя мультфільмы на беларускай мове.

3 і 5 лютага ў 5 і 10 класе былі праведзены адкрытыя ўрокі па рускай і беларускай мове пад дэвізам “Могучий и великий литературный язык”   (настаўнікі Фільчук А.А. і Кацько Л.У.)

3 лютага для вучняў 5-6 класаў была праведзена лінгвістычная віктарына “Ці ведаем мы сваю родную мову?” (настаўнік КацькоЛ.У.) Пераможцамі стала каманда “Беларусачкі” 5 класа.

А 4 лютага вучні 9-10 класаў паспрабавалі паказаць свае веды ў інтэрактыўнай інтэлектуальнай гульні “Мая Беларусь” (настаўнік КацькоЛ.У.).   Інтэлектуалы 10 класа сталі пераможцамі ў гэтым няпростым турніры.

Удзельнікі факультатыва па рускай мове ( настаўнік Фільчук А.А.) выступілі перад вучнямі 5-7 класаў з паведамленнем “В мире интересного: рассказы о русском языке».

5 лютага вучні 11 класа ўдзельнічалі ў пазакласным мерапрыемстве «Мы знаем русский».

6 лютага былі падведзены вынікі конкурсу літаратурных газет. 1 месца раздзялілі газеты, падрыхтаваныя вучнямі 10 і 11 класаў, 2 месца прысуджана газетам 9 і 7 класаў, 3 месца заняла літаратурная газета 8 класа.  

У гэты ж дзень  адбыўся конкурс чытальнікаў паэтычных твораў “70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца!” Журы адзначыла лепшых чытальнікаў: Доўнар Паліна і Яўсеенка Паліна- 5 клас, Скуратовіч Мацвей і Свірыдовіч Максім – 6 клас, Варкенцін Дар’я – 7 клас, Высоцкая Карына – 10клас.

 Ссылка на фото

Разделы сайта