Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.03.2015

Тыдзень матэматыкі і інфарматыкі

З 02.03.2015г. па 07.03.2015 г.у школе праходзіў Тыдзень матэматыкі і інфарматыкі.

     Удзельнікамі   Тыдня матэматыкі і інфарматыкі былі навучэнцы 5-11 класаў. Пры правядзенні мерапрыемстваў у рамках Тыдня ствараліся ўмовы для праявы і далейшага развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў кожнага вучня, падтрымання стану актыўнай зацікаўленасці авалоданнем новымі, больш глыбокімі ведамі.

    Вучні 5 і 6 класаў рашалі жартоўныя задачы для юных матэматыкаў, якія падрыхтавалі вучні 10 класа Тарасік Нікіта і Лугоўскі Павел. Больш правільных адказаў далі Патаповіч Ксенія і Смірноў Кірыл з 5 класа, Ладуцька Максім і Свірыдовіч Максім з 6 класа.

З выпускам займальнай газеты “Гэта цікава” добра справіліся вучні 8 класа Фурс Павел і Калтовіч Анастасія.

     Лектары з 7 класа Зяневіч Ганна і Варкенцін Дар’я для навучэнцаў 5-7 класаў правялі гістарычныя экскурсы на ўроках матэматыкі.

     Каманды вучняў 9-11 класаў спрабавалі паказаць свае веды ў “Інтэлектуальнай гульні для старшакласнікаў”. Перамогу атрымалі інтэлектуалы 11 класа.

     Матэматычныя рэбусы, якія падрыхтавалі вучні 10 класа Высоцкая Карына і Дзябкіна Таццяна, аказаліся цяжкімі для вучняў 7-9 класаў. Прыйшлося на дапамогу падключаць старшакласнікаў.

     Цікава прайшла інтэлектуальная гульня “Пяць зорак” для вучняў 9 класа, якую правёў настаўнік інфарматыкі Грачок В.Г.

Турнір знаўцаў сярод вучняў 7-8 класаў “Разумнікі і разумніцы” – “Інфармацыйны калейдаскоп” (настаўнік Грачок В.Г.) завяршыў прадметны Тыдзень. Перамога была на старане васьмікласнікаў.

     На працягу Тыдня вучні былі вельмі актыўныя. Гэта было бачна падчас правядзення мерапрыемстваў.

     Кіраўнік МА                                І.І.Людчык

Разделы сайта