Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.12.2016

Новы інспектар ДАІ

   У нашай школе вялікую ўвагу надаюць вывучэнню правілаў дарожнага руху. І вось аднойчы, калі мы адправіліся на прагулку-практыкум па правілах дарожнага руху, здарылася неверагодная гісторыя.

   Ён цёрся аб нашыя ногі, мурлыкаў, заглядаў у вочы, а мы, навучэнцы першага і другога класаў, ніяк не маглі зразумець, чаго хоча гэты невялікі чорненькі каток з белым гальштукам. Мы ж ведалі, куды сабраліся: ішлі на прагулку, каб замацаваць правілы дарожнага руху. І нам неяк няўцямна было, адкуль і чаму тут апынуўся гэты пухнаценькі клубочак.

   Мы пачалі яго праганяць: яшчэ трапіць пад колы машыны. Але гэта было няпроста: каток, відаць, здагадаўся пра нашыя планы, забег наперад калоны і (не паверыце!) павёў нас на “зебру”. Здзіўленыя, смеючыся, мы рушылі за ім. Але калі чорненькі праваднік правільна перавёў нас на другі бок вуліцы Кастрычніцкай ужо без “зебры”, сумненняў не засталося – кот ведае правілы дарожнага руху.

   Новы “інспектар ДАІ” суправаджаў нас яшчэ метраў трыста. І раптам, задраўшы хвост, забыўшыся пра ўсе правілы дарожнага руху, кінуўся да аўтобуснага прыпынку: там стаяла Даша і клікала свайго выхаванца.

   Мы з жахам назіралі за “інспектарам”: хаця б не трапіў у бяду. Але той падбег да дзяўчынкі і заскакаў каля яе. Відаць, любоў да гаспадыні была мацнейшай за страх.

 Навучэнцы 1-га і 2-га класаў

Разделы сайта