Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2014

Інфармацыя аб правядзенні мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы

Інфармацыя
аб правядзенні мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Чэрвеня” ў перыяд з 17.02.2014 па 21.02.2014 г.
 
Беларуская мова ўваходзіць у сям’ю ўсходнеславянскіх моў. Разам з рускай і ўкраінскай яна вылучылася з мовы, агульнай для ўсходніх славян, таму асноўную частку яе слоўнікавага запасу складаюць словы, агульныя для моў гэтых трох народаў. Гэта дазваляе нам, беларусам, разумець рускіх і ўкраінцаў і наадварот.
Кожны чалавек павінен памятаць, што мова – гэта нетолькі сродак зносін. Яна жывая повязь пакаленняў, яна выяўляе думы, адзнака несмяротнасці народа. Чалавек без роднай мовы – як жабрак ля чужога дворышча. Што можа ён прынесці ў агульную скарбніцу моўных каштоўнасцей?
А. Руцкі ў сваім вершы “Родных моў зіхатлівы вянок” пісаў:
               Родных моў зіхатлівы вянок –
               Мова кожная кветкай дзівоснаю ззяе.
               Толькі той,
               Хто аддаў на збядненне свой родны выток,
               Той не кветкі ў сувой –
               Пацяруху нямую ўплятае.
Усе мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы былі скіраваны на вырашэнне вышэйагучаных пытанняў.
Крыжаванка “Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова” дазволіла навучэнцам 7 класа паказаць дыяпазон ведаў пра паэта-юбіляра. А выстава “Сучасныя слоўнікі”, прадстаўленая ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, дала магчымасць навучэнцам 5-11 класаў знайсці адказы на лінгвістычныя пытанні.
Турнір перакладчыкаў меў сваіх пераможцаў. Імі сталі навучэнцы 6 класа Зяневіч Ганна і Варкенцін Дар’я.
Літаратурная гасцёўня “На хвалях паэзіі” раскрыла творчы патэнцыял навучэнцаў 5-11 класаў, узбагаціла гукамі і фарбамі паэтычнага слова.
Экскурсія ў краязнаўчы музей “Беларуская хатка” раскрыла гістарычны свет продкаў, адлюстравала побыт нашых продкаў.
Літаратурны дэбют “Спроба ўласнага пяра” і выстава творчых работ навучэнцаў 5-11 класаў пазнаёмілі з літаратурнымі працамі пачынаючых паэтаў-беларусаў.
Мова гучыць у душы музыкай і фарбамі прыгажосці. Яна дапамагае пераадольваць цяжкасці і ўзносіць у блакіт нябёсаў.
“Напісанае застанецца”. Пад такой назвай прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў 11 класе. А міні-алімпіяда па беларускай мове выявіла лепшых знаўцаў літаратурнага слова ў 8 класе. Імі сталі Патаповіч Валерый і Лупянкова Таццяна.

Разделы сайта